За апошнія суткі польскія супрацоўнікі пункта пропуску «Кузніца» знайшлі чатыры ўпакоўкі кантрабандных цыгарэт, дзве былі дастаўлены з дапамогай дрону і дзве - з дапамогай метэазондаў, паведаміў Падляшскі памежны атрад 9 студзеня. Кошт канфіскаваных цыгарэт, паводле ацэнак мытнікаў, перавышае 25 тысяч долараў.
У Літве першы сёлета першы метэазонд з беларускай кантрабандай перахапалі яшчэ 6 студзеня. Таксама ў Літве падвялі вынікі за мінулы год: канфіскавана больш за 4,4 мільёнаў пачак цыгарэт на суму 21 мільёна еўра, што ўтрая перавышае вынік 2024-га года.
У 2025 годзе літоўскія пагранічнікі выявілі 917 выпадкаў незаконнай перавозкі тавараў (у 2024 годзе - 637), з якіх 911 тычыліся тытунёвых вырабаў. Аб гэтым паведаміла 9 студзеня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Больш за 80% цыгарэт перапраўлялася па паветры. Усяго такім чынам за год было дастаўлена і канфіскавана больш за 1,6 мільёна пачак.
Пры гэтым спроб кантрабанды з Латвіі «было больш, чым з Беларусі», чаго «раней не здаралася», паведамла Літоўская Служба аховы мяжы. Разлік такі: 50,1% цыгарэт перакідвала з Латвіі, 49,2% - з Беларусі і 0,3% - з РФ. Пры гэтым большасць канфіскаваных цыгарэт - беларускага паходжання.
Самай папулярнай у кантрабандыстаў маркай стала Міnsk (37% ад усіх канфіскаваных цыгарэт), на другім месцы - беларускія цыгарэты NZ (26%), далей ідуць Marlboro (15%) і Winston (13%).
Крыніца: Позірк/DW_Belarus/юл